Знаёмцеся! Беларускія стравы.

Знаёмцеся!

 Беларускія стравы.

Прывабнасць традыцыйнай ежы беларусаў заключаецца ў яе садзейнічанні здароваму ладу жыцця, даступнасці, рацыянальнасці спосабаў перапрацоўкі і захоўвання асноўных прадуктаў. Народная кухня – адна з тых этнічных з’яў, якія ўспрымаюцца як нацыянальны здабытак.

Прыгатуйце i паспрабуйце разам з дзецьмi.

ЗАЦІРКА

1,5 шклянкі мукі, 1-2 яйкі, 40 г сметанковага масла, 6-7 шклянак малака, соль.

Прасеяную пшанічную муку падсмажыць на патэльні без масла да светла-карычневага колеру, дадаць трошкі вады, яйка, масла, соль, старанна перацерці. Атрыманыя камячкі цеста засыпаць у рондаль з кіпячым малаком. Варыць 5-7 хвілін на невялікім агні памешваючы. Калі трэба, дадаць соль.

 

«ВОЖЫКІ»

500 г фаршу (ялавічнага ці дамашняга), 2 цыбуліны, 2 ст. лыжкі рысу, 1 ст. лыжка тлушчу, 1 яйка, 2 ст. лыжкі тамату-пюрэ, 0,5 шклянкі смятаны, лаўровы ліст, соль, перац, зелень.

Мясны фарш змяшаць з прамытым рысам, нашаткаванай цыбуляй, дадаць яйка, соль, перац, добра перамяшаць. Сфармаваць невялікія шарыкі, укачаць іх у муку, злёгку абсмажыць, перакласці ў жароўню, дадаць тамат-пюрэ, смятану, соль, уліць булён або ваду і тушыць на невялікім агні да гатоўнасці рысу. У канцы тушэння пакласці лаўровы ліст.

Падаць «вожыкі» разам з соўсам, у якім яны тушыліся, пасыпаць дробна нарэзанай зеленню кропу або пятрушкі.

 

КАЎБАСКІ ПА-МАГІЛЕЎСКУ

200 г свінога фаршу, 300 г ялавічнага фаршу, 1 яйка, 0,5 галоўкі часнаку, 1 ст. лыжка мукі, 1 ст. лыжка здору, соль, перац.

У мясны фарш дадаць яйка, дробна пасечаны часнок, соль, перац, уліць некалькі лыжак вады, усё добра перамяшаць. З атрыманай масы сфармаваць невялікія каўбаскі, абсыпаць іх мукой, выкласці на змазаную здорам патэльню і запячы ў духоўцы.

 

ДРАЧОНА БУЛЬБЯНАЯ (БАБКА)


7,5 кг бульбы, 1 ст. лыжка мукі, 2 цыбуліны, 50 г сала, 2 ст. лыжкі топленага масла, соль.

Бульбу абабраць, надраць на тарцы, дадаць муку, абсмажаную на сале цыбулю, соль, перамяшаць. Бульбяную масу выкласці ў глыбокую патэльню, разраўнаваць, апырскаць маслам і запячы ў духоўцы.

 

ДРАНІКІ З РОЗНЫМ ФАРШАМ

1,2 кг бульбы, 2 ст. лыжкі мукі, 0,5 шклянкі алею, соль.

Для мяснога фаршу: 400 г свініны (мякаць), 2 цыбуліны, 50 г сметанковага масла, соль, перац.

Для яечнага фаршу: 6 яек, 2 цыбуліны, 50 г сметанковага масла, соль.

Абабраную бульбу надраць на тарцы, частку бульбянай масы адціснуць, дадаць муку, соль, перамяшаць і адразу смажыць аладкі на добра разагрэтай патэльні з алеем.

Гарачыя дранікі падаць са смятанай, сметанковым маслам. Дранікі можна нафаршыраваць мясам, яйкамі. Для гэтага на аладку, выкладзеную на разагрэтую патэльню, пакласці фарш, зверху закрыць бульбянай масай, абсмажыць з абодвух бакоў да румянай скарынкі. Затым перакласці ў чугунок або жароўню, заліць негустой смятанай або растопленым маслам і паставіць на некаторы час у духоўку.

Для мяснога фаршу мяса прамыць, прапусціць праз мясарубку, змяшаць з падсмажанай цыбуляй, соллю і перцам.

Для яечнага фаршу звараныя ўкрутую яйкі пасячы, змяшаць з падсмажанай нашаткаванай цыбуляй і

Смачна есці!

 

поделиться в: