Свята "Провады зiмы"

04.03.2024
3 сакавіка ў горадзе Лідзе прайшло раённае свята «Провады зімы». 
 Масленіца - старажытнае славянскае свята правадоў зімы і сустрэчы вясны,
з якім звязаны звычай пячы бліны. Адзначаецца на працягу тыдня перад
Вялікім пастом. Калектыў нашага дзіцячага сада прыняў актыўны ўдзел
у конкурсе лялек «Шчодрая гаспадыня», які праводзіўся ў рамках свята.