Фальклорная забаўка "Купалле"

07.07.2023

    Купалле – адно са старажытных святаў беларускага народа, багатае шматлікімі абрадамі і традыцыямі. У нашым дзіцячым садку прайшла фальклорная забаўка "Купалле". Азнаямленне дзяцей з родным краем, далучэнне да народнай творчасці з'яўляецца важным напрамкам у дзейнасці ўстановы адукацыі. Дзеці з задавальненнем прайшлі квэст па пошуку чароўнай папараці, актыўна выконвалі заданні Купалінкі, шукалі гаючыя травы, плялі вянкі і скакалі праз вогнішча, нават  Кікімора не змагла iм перашкодзіць  знайсці "салодкі" скарб. Выхаванцы весела правялі час і пазнаёміліся з вытокамі беларускай культуры.

Фотасправаздач можна паглядзець у фотагалерэі...